«Качка» пра траўму Лукашэнкі ўзбудзіла Байнэт
191- 15.02.2011, 13:50
Расейскі сайт розыгрышаў Fishki.net апублікаваў фэйкавую навіну пра няшчасны выпадак у Сочы, якая маментальна разляцелася па Байнэту.
«Як нам стала вядома з крыніц блізкіх да адміністрацыі Прэзідэнта РФ, 13 лютага 2011 года, у 11-30 здарылася трагедыя», пішуць жартаўнікі на расейскім сайце.
«Аляксандр Лукашэнка спускаючыся на лыжах з гары, страціў раўнавагу і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў апору фунікулёра. У цяжкім стане ён на верталёце медыцынскай службы дастаўлены ў сочынскі лякарню хуткай дапамогі. Паводле папярэдняй інфармацыі Аляксандр Лукашэнка атрымаў траўму 6-7 пазванкоў, пералом правага галенастопа. Лекары кажуць што стан пацыента стабільна цяжкі», апісваюць здарэнне аўтары нататкі.
Каментары беларусаў на гэтую навіну зводзяцца да аднаго «Грэх казаць, але так бы слухаў і слухаў ...»
Нагадаем, у Сочы т.зв. прэзідэнт праводзіць свой адпачынак. Як заявіў сёння прэс-сакратар палітыка Павал Лёгкі, адпачынак зацягваецца і дыктатар працягвае адпачываць на каўказскім курорце.