19 траўня 2024, Нядзеля, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прафілактычны ўлік у КДБ

8
На прафілактычны ўлік у КДБ

У Магілёве актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Тацяна Шамбалава пастаўленая на прафілактычны ўлік у КДБ.

Як паведаміла БелаПАН Шамбалава, учора позвай пад роспіс яна была выкліканая на прафілактычную гутарку ва УКДБ па Магілёўскай вобласці. «Пытанні падчас размовы, якую вёў следчы Андрэй Махуноў, датычыліся практычна ўсяго - жыцця, беларускай мовы, маёй вучобы ва універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні, - сказала Шамбалава. - Але галоўная мэта размовы - апавясціць, што з 9 лютага начальнік УКДБ па Магілёўскай вобласці Ігар Сяргеенка паставіў мяне на прафілактычны ўлік».

Нагадаем, Тацяна Шамбалава, з'яўляючыся даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, была асуджаная заводскім судом Менска на 10 сутак арышту па ч. 1 арт. 23.34 КаАП за парушэнне парадку або правядзення масавых акцый 19 снежня.

Шамбалавай ўручанае афіцыйнае папярэджанне за дзейнасьць у складзе не зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 19 снежня 2010 года, што, на думку супрацоўнікаў КДБ, можа прывесці да здзяйснення злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 193-1 і 293 КК.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках