2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў Мартынаву «прывесці за руку» верхаводаў бізнесу

122
Лукашэнка даручыў Мартынаву «прывесці за руку» верхаводаў бізнесу

Беларускі дыктатар раздаў ураду чарговыя «геніяльныя» даручэнні.

Аляксандр Лукашэнка чакае ад працы міністэрства замежных спраў пошуку сур'ёзных замежных інвестараў і заклікае пры дыверсіфікацыі экспартных рынкаў не забывацца на традыцыйных партнёраў Беларусі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Вашая задача - сталы пошук сур'ёзных уплывовых верхаводаў бізнесу сусветнага ўзроўню з шырокімі кантактамі і вагой ва ўрадавых колах», - заявіў ён у пятніцу ў Менску на нарадзе з новым складам урада, кажучы аб задачах МЗС.

«Вы літаральна за руку павінныя весці іх сюды. Бо нам ёсць што прапанаваць», - падкрэсліў дыктатар, звяртаючыся да кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава.

Лукашэнка паставіў задачу пашырэння прысутнасці Беларусі на сусветным рынку і правядзення актыўнай знешнеэканамічнай палітыкі. «Сёння ў нас ёсць добрыя, але, на жаль, нешматлікія прыклады асваення новых рынкаў. Па-сапраўднаму магутнае ўзаемадзеянне склалася з Венесуэлай і Кітаем, аднак гэтага мала», - падкрэсліў ён.

«Бо мы распаўсюдзілі сваю дыпламатычную прысутнасць на вялікую палову свету. Цяпер трэба замацоўвацца і ў эканамічнай сферы, знаходзіць новыя рынкі для нашай прадукцыі», - працягнуў ён. «Прычым гэтая праца павінная праводзіцца не на шкоду ўжо правераным традыцыйным гандлёва-эканамічным партнёрам. Любыя перакосы тут недапушчальныя», - падкрэсліў ён.

«Пагрузіўшыся у фарміраванне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (з Расеяй, Казахстанам - ІФ), мы некалькі выпусцілі з віду Саюзную дзяржаву. Але ж у гэтым інтэграцыйным аб'яднанні напрацаваны унікальны запас ідэй, досведу, эканамічных і тэхналагічных сувязяў, карыснасць і перспектыўнасць якіх бясспрэчная», - заўважыў Лукашэнка.

«Эканамічны эфект ад прамога супрацоўніцтва з расейскімі рэгіёнамі папросту зацемніць любыя гандлёвыя абароты з далёкім замежжам», - сказаў ён.

«У пагоні за атрыманнем ўяўных палітычных дывідэндаў мы своечасова не падцягнулі да сур'ёзнага ўзроўню гандлёва-эканамічныя сувязі», - заўважыў дыктатар, кажучы аб адносінах з Еўразвязам.

Дыктатар лічыць важнай задачай міністэрства замежных спраў і міністэрства прамысловасці ўваходжанне экспартаарыентаваных беларускіх прадпрыемстваў у перадавыя замежныя транснацыянальныя структуры для прыцягнення новых тэхналогій і актывізацыі збыту.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках