27 верасня 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёў: Лабачову – 7 сутак, Нягаціну – 5 сутак

6

8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Наталлі Шкадун.

Пратаколы на грамадскіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасці з сем’ямі зніклых, праведзеную ў горадзе 16 студзеня, паведамляе ПЦ "Вясна".

Суддзя Кужалева Галіна Аляксандраўна вынесла прысуд па гэтай адміністратыўнай справе: Валянціну Лабачову – 7 сутак арышта, Сяргею Нягаціну – 5 сутак арышта. Наталлі Шкадун суддзя вынесла папярэджанне, улічваючы, што жанчына мае чатырох непаўнагадовых дзяцей і першы раз затрыманая за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Паводле заканадаўства, на абскарджанне прысуду В.Лабачоў і С.Нягацін маюць 5 дзён, Н.Шкадун – 10 дзён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках