9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Міхалевічу варта чакаць помсты КДБ (Відэа)

28
Праваабаронца: Міхалевічу варта чакаць помсты КДБ (Відэа)

«КДБ такія гульні не даруе», - заявіў праваабаронца Барыс Звазскоў, каментуючы заяву Аляксея Міхалевіча аб катаваннях у СІЗА КДБ.

Па ягоных словах, у гісторыі з выкрыццямі кандыдата ў прэзідэнты ёсць шмат пытанняў: «Зараз мы можам многае думаць, але дакладна будзе вядома, калі ўсе людзі выйдуць на свабоду і самі скажуць пра гэта. Магчыма, што Кастусёва, Дзмітрыева і іншых на самой справе выпусцілі без усялякіх умоваў, напэўна, і Міхалевіча выпусцілі такім жа чынам у надзеі, што ён будзе маўчаць. Аддаючы належнае мужнасці Міхалевіча, трэба задаць яму некалькі пытанняў, бо папера аб супрацоўніцтве з КДБ - яна заўсёды падпісваецца ў адным экзэмпляры і на публіку выйсці не можа. Не ведаю, можа, гэта такая гульня КДБ, а магчыма, на самой справе памылка».

У любым выпадку, калі Міхалевіч парушыў пагадненне паміж ім і КДБ, то яго чакаюць меры ў адказ. «КДБ такія гульні не даруе. Гэта можа быць і змяненне меры стрымання, а магчыма, і проста помста. Калі Міхалевіч, груба кажучы, падмануў КДБ, то можна чакаць помсты», - сказаў праваабаронца ў інтэрв'ю тэлеканалу Белсат.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках