19 траўня 2024, Нядзеля, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачалі збіраць кампутары для беларускіх журналістаў

6
У Польшчы пачалі збіраць кампутары для беларускіх журналістаў

Арганізатары спадзяюцца, што польскія грамадзяне і кампаніі ахвяруюць для беларусаў некалькі дзясяткаў кампутараў: як новых, так і патрыманых.

28 лютага ў Польшчы пачалася акцыя па зборы кампутараў і ноўтбукаў для беларускіх журналістаў і праваабаронцаў, тэхніку у якіх канфіскавалі супрацоўнікі КДБ. У ініцыятыве арганізацыі «Вольная Беларусь» удзельнічае шэраг польскіх грамадскіх аб'яднанняў.

Адна з іх - Польскі прэс-клуб, які падтрымлівае журналістаў і свабоду слова ў 27 краінах свету. Ягоны старшыня Ярослаў Владарчык (Jarosław Włodarczyk) распавёў «Еўрарадыё» аб планах ініцыятывы:

«Мы спадзяемся вясной сабраць, як мінімум, некалькі дзясяткаў кампутараў: як новых, бо мы вядзем і збор грошай, так і ўжываных, але ў добрым стане».

Акцыя працягнецца да 20 сакавіка, але арганізатары спадзяюцца прадоўжыць яе да канца красавіка.

«Спадзяемся, што палякі добра адрэагуюць. Бо мы самі ў часы падполля насуперак камуністам атрымлівалі падобную заходнюю дапамогу, праўда, не ў выглядзе ноўтбукаў, часы былі іншыя. Таму цяпер мы адчуваем маральны абавязак і лічым натуральным дапамагчы братам-беларусам у іх барацьбе», - кажа Ярослаў Владарчык.

Ён прызнае, што даставіць сабраную тэхніку будзе не так лёгка.

«Натуральна, праблема перапраўкі тэхнікі ў Беларусь будзе. Але зноў-ткі, на прыкладзе ваеннага часу ў Польшчы замежнікам атрымлівалася правезці і фарбы, і ксераксы. Таму спадзяюся, што і цяпер будзе як тады. Тэарэтычна - немагчыма, практычна - так!», - кажа ён.

Ярослаў Владарчык запэўніў, што план дастаўкі кампутараў у Беларусь ёсць, але паведамляць яго ў СМІ па вядомых прычынах немэтазгодна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках