Салідарнасць сёння ў цане
4- 1.03.2011, 14:56
Судзьдзя суда Ленінскага раёна Магілёва Ірына Сарока разгледзела адміністрацыйную справу Максіма Анціповіча.
Ён абвінавачваўся ва ўдзеле ў пікетаванні 16 студзеня. Актывіст пакараны штрафам у памеры 15 базавых велічынь, паведамляе ПЦ «Вясна».
8 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў адміністрацыйную справу трох затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасці.
Сябра партыі БНФ Валянцін Лабачоў прысуджаны да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак, а Сяргей Нягацін - на 5 сутак. Беспартыйную шматдзетную маці Наталлю Шкадун суд таксама прызнаў ўдзельніцай несанкцыянаванага пікетавання і вынес ёй папярэджанне.
Ужо пакараныя судом за акцыю 16 студзеня грамадскія актывісты Сяргей Нягацін, Наталля Шкадун і Валянцін Лабанаў абскардзілі прысуды ў Магілёўскім абласным судзе і чакаюць прызначэння даты разгляду.