20 красавiка 2024, Субота, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі трэба адмяніць

142
ЗША: Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі трэба адмяніць

У Беларусі забяруць права на арганізацыю ЧС ў 2014 годзе, калі ўлады не вызваляць усіх палітвязняў.

У Сенат ЗША 9 сакавіка быў унесены праект рэзалюцыі Кангрэса па Беларусі ў сувязі з пераследам апазіцыі і дэмакратычных актывістаў.

Адзін з пунктаў рэзалюцыі заклікае МХФ забраць у Беларусі права на арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Рэзалюцыя асуджае «нелегітымныя» і «ашуканскія» прэзідэнцкія выбары 19 снежня 2010 і заклікае да вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення пераследу апазіцыі і правядзення ў Беларусі новых выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, перадае «Радыё Свабода».

Рэзалюцыя настойліва заклікае прэзідэнта ЗША і дзяржсакратара ЗША каардынаваць палітыку ЗША ў дачыненні да Беларусі з палітыкай Еўразвяза; узнавіць тэхнічную і матэрыяльную падтрымку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі; пашырыць амерыканскі спіс службовых асоб Беларусі, адказных за пераслед апанэнтаў рэжыму пасля 19 снежня 2010 года, і накласці мэтанакіраваныя санкцыі на гэтых асоб і іхнія сем'і; вызначыць далейшыя прадпрыемствы, якія ўзбагачаюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, забараніць гандаль з імі і замарозіць іхнія актывы.

Рэзалюцыя настойліва заклікае Еўразвяз далучыцца да амерыканскіх санкцый супраць «Белнафтахіма»; спыніць усе праекты з беларускімі ўладамі і выключыць службовых асоб Беларусі з удзелу ў сустрэчах Усходняга партнёрства; пашырыць еўрапейскі спіс службовых асоб Беларусі, адказных за пераслед апанентаў рэжыму пасля 19 снежня 2010 г., і накласці мэтанакіраваныя санкцыі на гэтых асоб і іхніх сваякоў.

Рэзалюцыя таксама заклікае Міжнародную хакейную федэрацыю забраць у Беларусі права на арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, калі беларускія ўлады не вызваляць усіх палітвязняў.

Апошні пункт можа стаць для Лукашэнкі не менш дзеючым, чым ўвядзенне эканамічных санкцый. Усім вядома, як беларускі кіраўнік любіць хакей, сам у яго гуляе і рэгулярна праводзіць турніры на прызы прэзідэнта Беларусі.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках