20 траўня 2024, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт на аўтабензін Нармаль-80 павышаны амаль на 19%

44
Кошт на аўтабензін Нармаль-80 павышаны амаль на 19%

Загадам "Белнафтахіма" з 14 сакавіка бягучага года кошт на аўтабензін Нармаль-80, які рэалізуецца АЗС канцэрна, павышаны амаль на 19% да Br2850 за літр.

У "Белнафтахіме" адзначылі, што змяненне кошту на аўтабензін Нармаль-80 пераследуе, перш за ўсё, "экалагічную мэту". Гэты від аўтамабільнага паліва найбольш шкодны для навакольнага асяроддзя і забаронены да прымянення ва ўсіх краінах-суседзях Беларусі, акрамя Расеі і Украіны, паведамляе БелТА.

"Плануецца, што спажыванне на ўнутраным рынку краіны гэтага састарэлага віду бензіна дзякуючы новай коштавай палітыцы знізіцца. Гэта ў сваю чаргу будзе стымуляваць пераход на сорты маторнага паліва, якія адпавядаюць еўрастандартам, што станоўча адаб'ецца на чысціні атмасфернага паветра", - растлумачылі ў прэс-службе канцэрна . Там адзначылі, што ў цяперашні час абмяркоўваецца пытанне аб спыненні выпуску Нармаль-80.

Пры падвышэнні кошта на гэты від бензіну пад увагу было прынятае таксама значнае скарачэнне за апошнія гады колькасці аўтамабіляў, якія выкарыстоўваюць Нармаль-80. "Такім чынам, гэтае рашэнне не павіннае аказаць значнага ўздзеяння на агульную сітуацыю на рынку", - падкрэслілі ў "Белнафтахіме".

Нагадаем, што папярэдні раз кошт бензіну Нармаль-80 быў павышана 3 сакавіка 2011 г на 6,7% да Br2400 за літр.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках