3 траўня 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Атрошчанкаў сустрэўся з жонкай у СІЗА КДБ

22
Аляксандр Атрошчанкаў сустрэўся з жонкай у СІЗА КДБ

Размаўляць пра палітыку, следства альбо ўмовы ўтрымання на такіх спатканнях забаронена.

Як распавяла жонка прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава сайту charter97.org, спатканне з мужам з-за тэхнічных накладак у СІЗА доўжылася замест належных трох гадзін 1 гадзіну і 45 хвілін. Але ўсё роўна Дар'я Корсак была радая і гэтаму часу, праведзенаму разам з мужам, якога ўжо прысудзілі да 4 гадоў узмоцненага рэжыму нібыта за ўдзел у масавых беспарадках на плошчы Незалежнасці 19 снежня. На самой справе Аляксандр Атрошчанкаў выконваў на плошчы свае прафесійныя абавязкі журналіста і прызнаны вязнем сумлення.

Размаўлялі Даша і Аляксандр праз шкло па тэлефоне - нават узяць адзін аднаго за руку не маглі. Казаць лішняга нельга - інакш адключаць гук.

«Я цяпер вельмі ўсхваляваная. Цяжка ўсё ўзгадаць, у галаве бязладдзе... Выглядае Саша, вядома, стомленым, але мы шмат смяяліся, ён усміхаўся. Зразумела, што пасля суда здзекі над ім спыніліся. Не ведаю, з чым гэта звязана - з заявай Алеся Міхалевіча ці таму, што яго ўжо прысудзілі. Змог сказаць, што ў СІЗА імкнуцца ўсім палітвязням прывіць пачуццё віны і адчуванне, што на цябе ўсе забыліся. Пытаўся, ці праўда, што на суд прыйшло шмат людзей яго падтрымаць, ці там магло быць шмат амапаўцаў у цывільным? Я сказала, што людзі на яго не забываюцца, памятаюць, што за яго змагаюцца. Саша хоча хутчэй з'ехаць у калонію, не думае, што гэта хутка скончыцца.... Сказаў, што за ўвесь час арышту самымі радаснымі для яго былі навіны, што Наталлю Радзіну і Ірыну Халіп выпусцілі з СІЗА, хоць і на такіх умовах.

Распавядаў, што па-ранейшаму ўтрымліваецца ў камеры без прыбіральні, што паход у прыбіральню - цэлая культурная падзея. Казаў, што да іх да турэмнага акенца прылятала сінічка, а наогул прылятаюць вароны. Яны, сказаў, мусіць, працуюць у КДБ, таму што прылятаюць а 6-й раніцы, падчас падъёму, і адлятаюць а 10-й вечара, падчас адбою ...

Саша упэўнены, што каманда Андрэя Саннікава трымаецца малайцом. Зламаць нікога не атрымалася», - распавяла Дар'я Корсак.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках