19 траўня 2024, Нядзеля, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфіскаваную тэхніку вярнулі паламанай

10
Канфіскаваную тэхніку вярнулі паламанай

Кіраўніку Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, эканаміст Сяргею Балыкіну вярнулі канфіскаваныя ў мінулым годзе аргтэхніку і сродкі сувязі.

«Радыё Свабода» нагадвае, што ператрус прайшоў у ноч на 27 снежня 2010 года, мэтай яго ў пратаколе значыўся «пошук выбуховых рэчываў і прылад» ў межах крымінальнай справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 года:

«Вярнулі канфіскаваную аргтэхніку: гэта мой ноўтбук «Самсунг», тры мабільныя тэлефоны «Нокіа» і адзін мабільны тэлефон «Хуавэй». А таксама носьбіты інфармацыі - дзьве флэшкі».

Аднак, па словах Балыкіна, вернутая тэхніка апынулася пашкоджанай, у прыватнасці, сапсаваныя акумулятарныя батарэі тэлефонаў.

Сяргей Балыкін мае намер абскардзіць дзеянні праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках