9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі «насцярожваюць» суды ў Беларусі

40
МЗС Расеі «насцярожваюць» суды ў Беларусі

Маскву насцярожвае сітуацыя вакол суду ў Беларусі над грамадзянамі РФ Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым.

"Будзем чакаць рашэння суда і спадзявацца на аб'ектыўны і справядлівы вердыкт, які адказваў бы нормам міжнароднага права, у тым ліку ў галіне асноватворных правоў чалавека», - гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце МЗС Расеі.

У ім адзначаецца, што чарговае паседжанне суду над расейскімі грамадзянамі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым адбылося ў Менску 1 сакавіка.

«На жаль, аб пазітыўным развіцці сітуацыі казаць не прыходзіцца. Пасля таго, як на папярэднім пасяджэнні абвінавачванне ў адрас А. Брэўса і І. Гапонава рассыпалася літаральна на вачах, усе разлічвалі, што будзе прынятае рашэнне аб спыненні іх судовага пераследу. Аднак атрымалася інакш, паколькі само абвінавачванне засталося ранейшым, але да справы была прыцягнута вялікая група новых сведак з ліку супрацоўнікаў праваахоўных органаў», - адзначаюць у расейскім знешнепалітычным ведамстве.

«Такі разварот падзей не можа не насцярожваць», - падкрэсліваецца ў паведамленні МЗС Расеі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках