9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк уводзіць у абарачэнне новыя купюры

24
Нацбанк уводзіць у абарачэнне новыя купюры

Нацыянальны банк Беларусі з 15 сакавіка 2011 г. уводзіць у абарачэнне банкноты наміналам 500 рублёў, 1000 рублёў, 10000 рублёў і 20000 рублёў узору 2000 года мадыфікацыі 2011 года.

Немадыфікаваныя банкноты аналагічных наміналаў таксама застаюцца ў абарачэнні, паведамляе АФН.

Выпуск новых банкнотаў Нацбанк патлумачыў неабходнасьцю «узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканалення візуальных элементаў абароны».

Банкноты мадыфікацыі 2011 года маюць наступныя адрозненні. Замест палімернай, празрыстай ніткі з тэкстам "НБРБ" у прамым і перагорнутым малюнку ў паперу ўкаранёная металізаваная ахоўная нітка "ныраючага" кшталту з ўчасткамі, якія выходзяць на паверхню паперы ў выглядзе бліскучых прастакутнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разглядзе банкноты на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках