Журналісты перадалі Ірыне Халіп кветкі
8- 2.03.2011, 14:30
Жана Літвіна і яшчэ некалькі прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў перадалі сваёй калеге Ірыне Халіп вясновыя кветкі і пачастункі.
З журналістамі сустрэўся бацька Ірыны Уладзімір Халіп. «Мы заўсёды лічылі, што ніхто не праяўляе такой салідарнасці, як журналісты», - адзначыў Уладзімір Трафімавіч. Па ягоных словах, Ірына трымаецца мужна: «Яна ж моцны чалавек...»
Як адзначае «Беларуская асацыяцыя журналістаў», 28 лютага споўніўся месяц, як Ірына была выпушчаная з СІЗА КДБ пад хатні арышт. На працягу гэтага месяца журналісты рэгулярна наведваліся да дома журналісткі і перадавалі Ірыне прывітанні праз ейных бацькоў.