«Палатачнікі»: 19-га снежня стрымліваліся да апошняга
34- 2.03.2011, 16:02
Намеснік старшыні «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі заявіў, што судовае расследаванне крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску ідзе «аб'ектыўна».
«Усё ідзе аб'ектыўна. І тое, што ўчора адклалі пасяджэнне, таму што высветліліся нейкія новыя абставіны, кажа аб тым, што следства падыходзіць да пытання грунтоўна і дасканала», - сказаў ён 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.
Па словах Гумінскага, пазіцыя Беларусі па падзеях 19 снежня была прадстаўленая беларускай дэлегацыяй у межах зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ 24-25 лютага ў Вене. «Мы давялі пазіцыю па беспарадках. Нічога экстравагантнага не адбылося. З прававога пункту гледжання было парушэнне нацыянальнага заканадаўства. У нас стрымліваліся да апошняга, а тое, што прыйшлося прымяніць сілу, было выклікана крайняй неабходнасцю», - заявіў віцэ-спікер.