14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Аляксандра Атрошчанкава: Майго мужа таксама катавалі

64
Жонка Аляксандра Атрошчанкава: Майго мужа таксама катавалі

Падчас судовага перапынку жонцы Аляксандра Атрошчанкава Дар'і Корсак атрымалася перакінуцца з мужам некалькімі словамі.

Як паведаміла Дар'я, ейнага мужа катавалі тымі ж метадамі, што і Алеся Міхалевіча.

Яна паспела падысці да Аляксандра ўчора падчас перапынку ў судзе і хутка распавесці, што выйшаў нядаўна на свабоду Міхалевіч паведаміў, што ў СІЗА КДБ у дачыненні палітвязняў прымяняюцца катаванні. У адказ на гэта журналіст кіўнуў, што гэта праўда.

«Я паспела сказаць яму, што кахаю... Мы разам перажывем дыктатуру ў Беларусі», - паведаміла Дар'я журналістам пасля сённяшняга суду.

Нагадаем, што сёння прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, журналіст Аляксандр Атрошчанкаў прысуджаны да 4 гадоў ўзмоцненага рэжыму, дэманстранты Аляксандр Малчанаў і Зміцер Новік - да 3 і 3,5 гадоў ўзмоцненага рэжыму адпаведна.

Аляксандр Атрошчанкаў не прызнаў сваёй віны.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках