19 траўня 2024, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: У іншых не будзе выхаду, і яны далучацца

28
Аляксандр Казулін: У іншых не будзе выхаду, і яны далучацца

Былы кандыдат у прэзідэнты пракаментаваў зварот лідэраў апазіцыі пад назвай «Байкот дыктатуры - стратэгія перамогі».

Лідэры беларускай апазіцыі выступіла са зваротам да грамадзянаў «Байкот дыктатуры - стратэгія перамогі», у якім заклікалі да байкоту парламенцкіх выбараў 2012 года. Пад ім падпісаліся Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Казулін, Віктар Івашкевіч, каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель і Павел Марыніч.

У прамым эфіры «Еўрарадыё» Аляксандр Казулін патлумачыў, што іхняя прапанова - гэта адна з магчымых стратэгій "Аб'яднаных дэмакратычных сіл”. Паколькі існуе стратэгія з прапановай дыялогу з уладамі з галоўнай мэтай прыняць удзел у парламенцкіх выбарах, была агучаная і іншая стратэгія, часткай якой з'яўляецца байкот, кажа Казулін.

Але ці падтрымаюць яе іншыя палітычныя сілы? Вось што кажа Аляксандр Казулін: «Мы спадзяемся, што тыя, у каго ёсць маральная аснова і маральны падмурак, іншага выйсця не будуць мець».

Нагадаем, у дакуменце адзначаецца, што «адзіна правільная стратэгія сёння - гэта наступ на рэжым» з мэтай вызвалення палітычных зняволеных. У звароце абвяшчаецца аб пачатку кампаніі масавага негвалтоўнага супрацьстаяння «Байкот дыктатуры», часткай якой павінен стаць і байкот маючых адбыцца парламенцкіх выбараў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках