9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі пікеты салідарнасці

5
У Менску забаранілі пікеты салідарнасці

28 сакавіка з Менгарвыканкама прыйшла адмова ў правядзенні двух пікетаў салідарнасці з палітвязнямі.

Акцыі мелі намер правесці актывісты Менскай арганізацыі «Гавары праўду» у межах кампаніі «Народная салідарнасьць».

Прычыны адмовы чыноўнікі, як звычайна, схавалі за свае любімыя бюракратычныя фармулёўкі аб блізкасці прыпынкаў грамадскага транспарту і падземных пераходаў метрапалітэна.

Нагадаем, 28 лютага стартавала кампанія «Народная салідарнасць», у межах якой па ўсёй Беларусі актывісты «Гавары праўду» падалі заяўкі на правядзенне пікетаў салідарнасці. Дазвол атрымалі толькі ў горадзе Глыбокае, дзе 19 сакавіка правялі пікетаванне, паведамляе сайт кампаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках