Расея выкарыстоўвае беларускую АЭС у палітычных мэтах
30- 30.03.2011, 17:10
Расея выкарыстоўвае праект пабудовы беларускай АЭС у палітычных мэтах, лічыць намеснік міністра энергетыкі Літвы Ромас Шведас.
«Яны выкарыстоўваюць гэта ў палітычных мэтах, каб дамінаваць у рэгіёне», - прыводзіць ягоныя словы брытанская газета The Financial Times у артыкуле аб праблемах энергетычнай галіны Літвы, апублікаванай 29 сакавіка.
«Беларусь - вялікая краіна. Пабудуйце яе дзе-небудзь яшчэ», - сказаў Шведас.
Беларуская АЭС размесціцца ля мяжы з Літвой, паблізу Вільні, і гэта, на думку аўтара артыкула, «будзе падтрымліваць непакой наконт таго, што літоўцы могуць жыць у цені станцыі, якая дзейнічае ў адпаведнасці з сумнеўнымі стандартамі», перадае БелаПАН.
Разам з тым літоўцы падазраюць расейцаў у намеры стрымліваць інвестыцыі ў АЭС у Вісагінасе і захоўваць энергетычную залежнасць Літвы ад Расеі, гаворыцца ў артыкуле.