19 траўня 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ажубаліс заклікаў ЕЗ спрашчаць візавы рэжым з Беларуссю

1

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заклікаў сваіх калег з краін Еўразвяза як мага хутчэй пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю.

Выступаючы 12 красавіка ў Люксембургу на пасяджэнні Рады Еўразвяза па замежных справах Ажубаліс адзначыў, што адкрыццё Еўразвяза і спрашчэнне візавага рэжыму стала б вялікай падтрымкай беларускай грамадзянскай супольнасці, перадае «Радыё Свабода».

У сувязі з пагаршэннем сітуацыі ў сферы правоў чалавека ў Беларусі на пасяджэнні Рады абмяркоўвалася магчымасць прымяніць у дачыненні да краіны дадатковыя адрасныя меры.

На думку кіраўніка літоўскага МЗС, Еўразвяз да гэтага часу не выкарыстаў важнай магчымасці пазітыўнага ўплыву ў дачыненні да Беларусі - перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму - і заклікаў міністраў пачаць перамоўны працэс.

Ён адзначыў, што Літва выказваецца за добра абдуманыя меры ўздзеяння ў дачыненні да рэпрэсіўнага беларускага рэжыму.

"Магчымыя меры не павінныя пагоршыць становішча простых грамадзян Беларусі", - сказаў Ажубаліс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках