19 траўня 2024, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шалкевіч прадставіць у Менску сваю першую кнігу прозы

3
Віктар Шалкевіч прадставіць у Менску сваю першую кнігу прозы

У Палацы культуры Менскага аўтазавода 2 красавіка пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску пройдзе канцэрт-прэзентацыя першай кнігі прозы беларускага барда Віктара Шалкевіча.

Дэбютная кніга Шалкевіча атрымала назву «Requiem па непатрэбных рэчах» («Requiem по ненужным вещам»). Гэта кніга ўспамінаў, ілюстраваная здымкамі з прыватнага архіву аўтара. Кніга складаецца з 22 невялікіх эсэ, прысвечаных непатрэбным рэчам, якія знаходзяцца побач, але развітвацца з імі шкада, таму што яны занадта шмат значаць.

Як паведамілі БелаПАН арганізатары канцэрта, канцэрт будзе складацца з кампазіцый, якія аўтар чуў у дзяцінстве, якія перадаюць атмасферу 1960-х - 1970-х гадоў. У праграму ўвайшлі як польскія, расейскія кампазіцыі таго часу, так і аўтарскія песні Шалкевіча.

Акрамя таго, у ходзе выступлення Шалкевіч плануе прачытаць некалькі апавяданняў са сваёй новай кнігі, прысвечанай Гародні, дзе жыве аўтар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках