Саннікаў - наш прэзідэнт (Фота)
10- 27.04.2011, 21:21
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” правялі акцыю каля гандлевага цэнтра "Кірмаш" у падтрымку Андрэя Саннікава, над якім адбывалася расправа ў судзе Партызанскага раёну.
У гэты час раздавалі ўлеткі з інфармацыяй, у якіх актывісты заклікалі людзей падтрымаць Андрэя Алегавіча.
Некалькі разоў падыходзіў ахоўнік і загадаў разысціся,а пасля пачаў выклікаць міліцыю. Калі ўсе ўлеткі былі раздадзены, актывісты разышліся. Нікога не затрымалі, паведамляе прэс-служба кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.



