banner1 banner1 banner1

27.05.2011

Рэкорды луканомікі: Траціна сельгаспрадпрыемстваў - банкруты 38

11:33, — Эканоміка

Рэкорды луканомікі: Траціна сельгаспрадпрыемстваў - банкруты

Рост коштаў на сельгаспрадукцыю ў Беларусі тлумачыцца, перш за ўсё, павелічэннем выдаткаў сельгасвытворцаў на энергарэсурсы.

Аб гэтым заявіў сёння на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Беларусі намеснік прэм'ер-міністра Валер Іваноў, перадае БелТА.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што адной з галоўных прычын, што адмоўна адбіваюцца на эфектыўнасці сельгасвытворчасці, з'яўляецца непарытэт коштаў на прамысловую і сельгаспрадукцыю. «У апошнія гады назіралася падаражэнне імпартуемых у Беларусь энергарэсурсаў, што непазбежна вызначыла павышэнне коштаў на выкарыстоўваныя ў сельскай гаспадарцы тэхнічныя сродкі, у першую чаргу паліва», - сказаў Валер Іваноў. За пяць апошніх гадоў кошты на мінеральныя ўгнаенні выраслі больш чым у 2,5 разы, на газ і электраэнергію - у 4 разы, на гаручае - у 2 разы. «Тэмпы росту коштаў на рэалізаваную сельгаспрадукцыю, на прампрадукцыі і паслугі сельскай гаспадаркі на працягу гэтага перыяду былі рознымі. Індэкс коштавага парытэту ў розныя гады вагаўся ад 90 да 106%, - праінфармаваў віцэ-прэм'ер. - Таму рост коштаў на прадукцыю сельгасвытворчасці тлумачыцца ў першую чаргу ростам выдаткаў на энергаскладнік». З прычыны неэфектыўнага міжгаліновага абмену сельская гаспадарка за перыяд з 1991 па 2010 год панесла страты ў суме $67 млрд., у тым ліку за апошнія пяць гадоў - $34 млрд. Да ліку важкіх прычын, якія стрымліваюць развіццё АПК, адносіцца павольнае структурнае пераўтварэнне аграрнага сектара, недастатковае прыцягненне прамых замежных інвестыцый.

Складаным застаецца фінансавае становішча сельскіх гаспадарак. На 1 студзеня 2011 года неплацежаздольнымі былі больш за 30% сельгасарганізацый. Іхнія фінансавыя абавязацельствы склалі Br26, 9 трлн.

«Усё гэта патрабуе далейшага ўдасканалення аграрнай палітыкі, якая б вызначыла перспектывы развіцця АПК не толькі на бліжэйшыя пяць гадоў, але і на больш аддаленую перспектыву», - сказаў Валер Іваноў.

Напісаць каментар (38)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.05   20.05 
Брэст Ясно+26
+14
Небольшая облачность+28
+16
Віцебск Гроза+28
+17
Небольшая облачность+27
+17
Гомель Гроза+27
+16
Гроза+27
+18
Гродна Возможен дождь+25
+14
Небольшая облачность+28
+16
Мінск Возможна гроза+26
+12
Небольшая облачность+28
+14
Магілёў Возможна гроза+27
+14
Небольшая облачность+27
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 104238
праглядаў 621245
наведванняў 173551

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: