Алена Квяткевіч: «Калі б ведала, што так адбудзецца, сама б пайшла на плошчу»
25
12:51, — Палітыка
Алена Квяткевіч, маці Аляксандра Квяткевіча, асуджанага на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, не змагла на судзе нават развітацца з сынам.
Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».
- Ці спадзяваліся вы на іншы прысуд?
- Так, спадзявалася.
- Чаму так здарылася з вашым сынам, як вы думаеце?
- Не ведаю. Кажуць адно, атрымліваецца зусім іншае. Не ведаю, чаму так адбылося, я ж не прэзідэнт... Што ж паробіш: відаць, ён захацеў пасадзіць нашых хлопцаў, вось і пасадзіў.
- Ці паспелі вы перагаварыць з сынам?
- Не паспела, мяне нават не пусцілі падысці да клеткі іхняй. Мяне адціснулі (плача). Ён трымаўся з гонарам і сказаў: «Матуля, не плач».
- Хто вас цяпер падтрымлівае?
- Дачка, унукі, муж.
- Што ён пісаў з турмы?
- Ён піша: «Трымайцеся!», І мы пішам: «Трымайся!»
- Як думаеце, хто вінаваты ў тым, што адбылося?
- Не думаю, што гэтыя хлопцы ў нечым вінаватыя. Проста яны пайшлі і выказалі, што хацелі. Такая ў нас моладзь. Але не так трэба караць іх, можна было і па-іншаму.
- Вы самі б пайшлі на Плошчу?
- Калі б ведала, што так адбудзецца, то пайшла б... Можа, хоць сына абараніла б. А больш мне нічога не трэба.
Напісаць каментар (25)
Навіны
па тэме
- Класковский: Это циничная игра и позорный финал власти
- Статкевічу - 6 гадоў, Усу - 5,5 гадоў турмы
- Ус прыйшоў слухаць прысуд з рэчамі
Экспарт
Новости партнеров




