24 красавiка 2024, Серада, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы канал: «Магілёўскае бацвінне» просіць грошай

57

На расейскім Першым канале зіноў злосна высмеялі беларускага дыктатара.

Яму быў прысвечаны асобны эпізод у праграме «Мульт Личности», якая выйшла ў эфір ў нядзелю позна ўвечары.

У праграме абыгралі прэс-канферэнцыю расейскага прэзідэнта ў Сколкава, дзе пытанні яму задаюць вядомыя людзі як прадстаўнікі розных газет. Лукашэнка, па задуме сцэнарыстаў, выступае то як карэспандэнт газеты «Магілёўскага бацвіння», то як журналіст газеты «Заход Бішкека» з Кіргізіі, то як супрацоўнік вадкага альманаха «Букет Малдавіі», але кожны раз ён просіць Мядзведзева аб адным і тым жа - даць грошай Беларусі.

Усяго ў праграме два відавочных карэкатурных злыдня - гэта Аляксандр Лукашэнка і расейскі спявак Стас Міхайлаў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках