20 траўня 2024, панядзелак, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Рулёў: Мне пагражалі падкінуць наркотыкі

43
Антон Рулёў: Мне пагражалі падкінуць наркотыкі

Затрыманы 6 ліпеня на плошчы Бангалор і арыштаваны на 10 сутак менчук заяўляе, што пасля затрымання супрацоўнік у цывільным ударыў яго і пагражаў знайсці ў яго наркотыкі.

Антон Рулёў распавёў ПЦ «Вясна», што ўвечары 6 ліпеня ён апынуўся ў парку ля плошчы Бангалор, дзе ўбачыў, як невядомыя ў цывільным цягнуць людзей у аўтобус (нумар аўтобуса - 7077-РН). Хлопец падбег і пачаў адбіваць людзей. Пасля гэтага хлопца таксама зацягнулі ў аўтобус.

Затрыманых даставілі ў Савецкае РАУС. Толькі там Антон Рулёў пабачыў міліцыянтаў у форме. Невядомы ў цывільным падышоў да яго і спытаў «А ты выпадкова не наркоша?». Выслухаўшы адмоўны адказ, невядомы сказаў «А мне здаецца, што ты наркоша! Глядзі, каб у цябе «чэк» не знайшлі».

Пасля гэтага невядомы даў Антону Рулёва аплявуху і ўдарыў у жывот. Пазней пацярпелы не бачыў гэтага чалавека, але пазнаў яго ў адным з сюжэтаў расейскага канала ОРТ пра беларускія падзеі.

Суд Савецкага раёна прысудзіў Антона Рулёва да 10 сутак арышту.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках