24 красавiка 2024, Серада, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Лукашэнка вельмі нервуецца

116
Андрэй Макарэвіч: Лукашэнка вельмі нервуецца

Лідэр гурта «Машина времени» раскрытыкаваў забарону ў Беларусі песень Віктара Цоя.

«Не ў маіх правілах ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Але, на мой погляд, прэзідэнт Беларусі абраў самы няправільны шлях кантакту з апазіцыяй. Па-першае, дзейнічаючы такім чынам, ён дэманструе ўласную няўпэўненасць. Па-другое, ён тым самым робіць апазіцыю толькі большай лікам і мацнейшай. Па-трэцяе, мы ўсё гэта ўжо дзесяць разоў праходзілі і ўсе ведаем, чым гэта заканчваецца. Я дзіўлюся, як ён, здавалася б, дасведчаны палітык, не разумее такіх відавочных рэчаў. Думаю, ён перастрахоўваецца, таму што вельмі нервуецца, не ведае, што рабіць з людзьмі, якія на знак пратэсту проста моўчкі пляскаюць на вуліцах, не парушаючы закону. Ён разумее, што ён выглядае па-дурному. А ягоныя спецслужбы спрабуюць бегчы наперадзе цягніка і выглядаюць яшчэ больш дурнымі.

У мяне ёсць адчуванне, што ў ім спрацоўвае памяць аб тых часах, калі музыкі сапраўды варта было баяцца. Я перакананы, што Савецкі Саюз абрынуўся шмат у чым дзякуючы The Beatles. Яны былі настолькі вольныя і пазітыўныя, што іхняя чысціня і святло змяталі ўсю хлусня і ўсе забароны, усю гэтую кардонную сістэму. І, вядома, трымальнікі «саўка» гэта адчувалі. І хоць сучасная музыка гэтае месіянства 70-х гадоў страціла, памяць пра гэта жывая. Думаю, справа ў гэтым», - сказаў Андрэй Макарэвіч у інтэрв'ю сайту Slon.ru.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках