21 траўня 2024, aўторак, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрутка з пасажырамі перавярнулася ў Гродне

25
Маршрутка з пасажырамі перавярнулася ў Гродне

50-гадовы кіроўца маршрутнага таксі патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што адцягнуўся ад кіравання, у выніку чаго заскочыў колам на бардзюрны камень.

Перавярнуўшыся, мікрааўтобус упаў на левы бок. Правыя пасажырскія дзверы сарвала з мацаванняў, кіроўчыя апынулася заблакаванымі. Пасажыры і кіроўца выбраліся з салона праз заднія дзверы, паведамілі БелТА у аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Па словах кіроўцы маршруткі, у салоне аўтамабіля ехалі 6 чалавек, аднак відавочцы сцвярджаюць, што «Газель» была перапоўненая. У цяперашні час праводзіцца праверка. За медыцынскай дапамогай звярнуліся толькі дзве пасажыркі, якія атрымалі ўдары. Кіроўца «Газелі» нязначна траўмаваў руку.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках