17 студзеня 2026, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкі супермаркет прадае антысеміцкія сувеніры (Фота)

137

На прылаўках мясцовага «Алмі» можна пабачыць сувенірныя статуэткі з выявай чалавека габрэйскай знешнасці і подпісам «Сувенір-Жыд».

Такія «сувеніры» ужо пачалі бянтэжыць некаторых пакупнікоў. Яны лічаць гэта абразай, а выхадку крамы называюць антысеміцкай, паведамляе «Еўрарадыё».

Супермаркет «Алмі» адкрыўся некалькі тыдняў таму. За такі кароткі тэрмін ён ужо паспеў пабіць усе рэкорды па колькасці складзеных скаргаў. Прычыны незадаволенасці берасцейцаў самыя разнастайныя: ад працы абслугоўваючага персаналу да адсутнасці некаторых відаў тавараў.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках