banner1 banner1 banner1

5.08.2011

Зміцер Бандарэнка напісаў ліст Чулпан Хаматавай важная навіна 12

12:54, — Палітыка

Зміцер Бандарэнка напісаў ліст Чулпан Хаматавай

Палітвязень даведаўся з газет пра акцыі салідарнасці, якія падтрымалі, у тым ліку, вядомыя расейцы.

Сярод тых, хто выказаў сваю падтрымку беларусам, рэпрэсаваным пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, была і вядомая расейская акторка Чулпан Хаматава.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, прысуджаны да 2 гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, знаходзіцца цяпер у лякарні пасля складанай аперацыі на хрыбетніку. Жонка палітвязня Вольга Бандарэнка змагла атрымаць ад яго ліст, у якім Зміцер Бандарэнка звяртаецца да вядомай акторкі.

Прыводзім вытрымкі з ліста палітвязня:

«Мне падаецца, што самае пазітыўнае і моцнае ў сённяшняй сітуацыі, што адгукнуліся творчыя людзі, як Захаду, так і Усходу. У нядзелю было асабліва неяк сумна і самотна, і, перад тым як выкінуць, вырашыў паўторна праглядзець «Народную волю» і выпадкова бачу загаловак «Чулпан Хаматава: Не хачу, каб вы адчувалi, што вы самотныя». Аказваецца, расейскія зоркі праз сайт pashtouka.org звяртаюцца са словамі падтрымкі да беларускіх палітвязняў. Значыць, і да мяне. Парфёнаў, Макарэвіч, Кортнеў і Шаўчук, а цяпер вось і Чулпан. Я паспрабую адказаць каму-небудзь, для пачатку - спадарыні Хаматавай.

Паважаная Чулпан,

У турме, пры тым што знаходзішся ў прысутнасці людзей круглыя ​​суткі, сапраўды вельмі часта ўзнікае пачуццё адзіноты. Сілы для выжывання дае падтрымка нашых родных і думкі пра тое, што на нас не забыліся і не кінулі, што нашае супрацьстаянне кандовай машыне «аднадумства», імкненне быць вольнымі творчымі людзьмі далі эмацыйны штуршок хоць кнекаму з тых, хто на волі. Вось у адзін з такіх дэпрэсіўных момантаў і прачытаў у беларускай газеце «Народная воля» Вашыя словы: «не хочу, чтоб вы чувствовали, что вы одиноки». Па-беларуску гэта было напісана: «Не хачу, каб вы адчувалi, што вы самотныя». Вы вельмі правільна сказалі, што людзі на волі, так ці інакш, звязаныя з намі, хто сядзіць у беларускіх турмах. Самі таго не ведаючы, Вы эмацыйна падтрымліваеце мяне другі раз.

Першыя месяцы ў турме КДБ нам не давалі сустрэчаў з роднымі, з адвакатамі, пазбаўлялі перапіскі, забаранілі прагляд усіх тэлеканалаў, не перадавалі ў камеры выпісаныя нам незалежныя беларускія газеты, нават газету «Советская Белоруссия» і тую прыносілі з цэнзурных выразкамі. У іх гэта называлася «інфармацыйная дэпрывацыя». Адзіная прыстойная газета, якую нам дазвалялі чытаць гэта расейскія «Известия». Чамусьці ў тыя дні вельмі моцна зачапіла інтэрв'ю з Вамі аб Вашым дабрачынным фондзе дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі «Подари жизнь». Такая далікатная акторка і такі круты паспяховы менеджэр такога велізарнага і патрэбнага міжнароднага праекта. Перачытваў гэты матэрыял некалькі разоў і па-добраму Вам зайздросціў. Думалася, што ў Расеі таксама праблемаў хапае, але людзі не толькі рэалізуюцца, але і такія праекты рэалізуюць. Не набіваюць кішэні, а хворых дзяцей ратуюць.

Я удзельнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», мая руская жонка нарадзілася ў Ніжнім Ноўгарадзе, мы марым, што нашая Беларусь стане часткай Еўрапейскага Звяза. Тым больш каштоўнае для нас сяброўства з Расеяй, тым больш важная для нас падтрымка людзей Расеі.

Дзякуй! Поспехаў Вам ва ўсім, Чулпан. Блаславі Гасподзь Вас і Вашых блізкіх. Вы прыклад для многіх».

Напісаць каментар (12)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   24.05   25.05 
Брэст Небольшой дождь+18
+11
Небольшая облачность+22
+11
Віцебск Дождь+22
+16
Возможен дождь+19
+14
Гомель Гроза+24
+14
Небольшая облачность+23
+13
Гродна Небольшой дождь+20
+12
Возможен дождь+21
+11
Мінск Дождь+21
+13
Возможен дождь+19
+8
Магілёў Небольшой дождь+23
+14
Возможен дождь+20
+11

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  23.05.13  24.05.13
EUR11 230,0011 170,00
USD8 690,008 680,00
RUB278,50276,00

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 120249
праглядаў 808475
наведванняў 211694

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: