5 траўня 2024, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія эксперты: Дамовіцца з Лукашэнкам нельга

147
Заходнія эксперты: Дамовіцца з Лукашэнкам нельга

Рэформы ў Беларусі могуць надысці толькі пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка будзе адхілены ад улады.

Вядучыя заходнія эксперты апублікавалі даклад «Дэмакратычныя змены ў Беларусі: Рамачная праграма дзеянняў». У ім выкладзеныя іхнія погляды на палітычную і эканамічную будучыню Беларусі. Суаўтарамі дакумента сталі аналітыкі Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі і «Freedom House».

Дамовіцца з Лукашэнкам нельга

Даклад заключае ў сабе рэкамендацыі, як заходнім палітыкам, так і беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці па дзеяннях, якія маглі б прывесці да змены ўлады ў Беларусі і ажыццяўлення рэформаў патрэбных для ўсталявання рынкавай эканомікі і дэмакратычнага ладу ў Беларусі. Даклад паслядоўна праводзіць думку, што рэформы ў Беларусі могуць наступіць толькі пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка будзе адхілены ад улады, і выключае дыялог з дзеючай уладай як шлях да зменаў у бок дэмакратыі і рынкавай эканомікі.

Эканамічныя рэкамендацыі

У эканамічнай сферы аўтары дакладу раяць апазіцыі і лідэрам грамадзянскай супольнасці Беларусі «глядзець на рукі ўрада» пры продажы важных для эканомікі прадпрыемстваў і агучваць кожны выпадак прыватызацыі ніжэй за рынкавы кошт. Прыватызацыя ў такім выпадку, лічаць эксперты, павінная быць адмененая пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Аўтары дакладу прапаноўваюць Захаду ўзмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, пашырыць эканамічныя санкцыі на іншыя беларускія прадпрыемствы, напрыклад на Беларуськалій, Белтрансгаз, МТС, МАЗ, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Аўтары таксама заклікаюць ЗША і Еўразвяз адназначна выказацца з нагоды фінансавай дапамогі Беларусі - крэдыты ад МВФ і іншых фінансавых інстытутаў Захаду павінныя вылучацца толькі пасля вызвалення палітычных зняволеных.

Палітычныя рэкамендацыі

Сярод палітычных рэкамендацый, даклад ставіць асаблівы акцэнт на намаганнях Захаду для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, на пашырэнні фінансавай дапамогі беларускім дэмакратычным актывістам і грамадзянскай супольнасці і ўзмацненню падтрымкі дзеянняў, накіраваных супраць інфармацыйнай блакады ў Беларусі.

Беларусь, падкрэслівае даклад, павінная быць трактаваная Захадам (і асабліва Злучанымі Штатамі) як краіна, якая належыць да зоны стратэгічных інтарэсаў Захаду, а не як краіна, на якую звяртаюць увагу толькі ў выпадках парушэння правоў чалавека. Даклад таксама прапануе значна пашырыць абмен студэнтамі і актывістамі грамадзянскай супольнасці, рэкамендуючы такім краінам, як Эстонія, Чэхія і ЗША стварыць больш шырокія магчымасці адукацыі для моладзі з Беларусі.

Пернік для наменклатуры

Захад павінен узмацніць сваё пасланне беларускай наменклатуры, што цяперашнія санкцыі, візавыя і эканамічныя, будуць замененыя шчодрай фінансавай дапамогай, калі Беларусь стане на шлях дэмакратычных і эканамічных рэформаў.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках