5 траўня 2024, Нядзеля, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывізаваліся таксісты-нелегалы

38
Актывізаваліся таксісты-нелегалы

У Гродне наспеў канфлікт паміж афіцыйнымі перавозчыкамі і нелегаламі.

У горадзе зарэгістравана 400 індывідуальных прадпрымальнікаў і 39 прыватных фірм, якія займаюцца перавозкай пасажыраў, піша «Народная Воля».

Нягледзячы на тое, што паслугі таксі становяцца ўсё даражэйшымі і даражэйшымі (на сёння паездка да 2-х км. абыходзіцца пасажыру ў 16-18 тысяч руб.), таксісты ў адзін голас сцвярджаюць: мінімальная паездка павінная каштаваць 25-30 тысяч руб.

Разам з тым, скардзяцца яны, наспў канфлікт паміж афіцыйнымі перавозчыкамі і нелегаламі. Апошнія пазаймалі самыя выгадныя у горадзе месцы - вакзалы, рэстараны, дыскатэкі. Яны і «стрыгуць бабкі» ў абыход падатковай інспекцыі. Аб гэтым сведчаць праверкі, якія рэгулярна здзяйсняюць штатныя інспектары. У мінулым годзе ў Гродне было выяўлена каля 170 парушэнняў заканадаўства, з якіх 73% дапусцілі фізічныя асобы, якія «таксавалі» нелегальна. У такой сітуацыі выйграюць хіба што самі пасажыры: ім усё роўна, шашачкі на аўтамабілі ці чорны сцяг - абы танна і з камфортам.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках