17 чэрвеня 2024, панядзелак, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт навучання падымецца на 50%?

49
Кошт навучання падымецца на 50%?

Спецыялісты ВНУ перадалі ў міністэрства адукацыі Беларусі свае разлікі кошту платнага навучання.

«Паводле ўсіх нарматыўна-прававых дакументаў кошт навучання сёння рэальна можна падняць на 50%», паведамілі «Інтэрфаксу» у адным з вядучых універсітэтаў Менска.

«Хутчэй за ўсё, прадстаўнікі Мінадукацыі не пойдуць на гэта. Лічба будзе меншай. Пытанне - на колькі?», - адзначыў суразмоўца партала.

У іншым універсітэце пахваліліся, што з 1 лютага іхнім педагогам паабяцалі «Ахавыя» заробкі.

Па дадзеных Мінадукацыі (на 10 студзеня 2012 года), у падведамасных міністэрству дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў цяперашні час праводзіцца маніторынг ўзроўню коштаў платнага навучанне. Даследаванне праводзіцца ў мэтах вызначэння прагнозу кошту платнага навучання на бліжэйшы час.

«Кошты могуць змяніцца з улікам прынятых урадам рашэнняў аб павелічэнні тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 студзеня 2012 года (да Br200 тыс.), удасканаленні аплаты працы педагагічных працаўнікоў, якія не маюць навуковай ступені або навуковага звання, а таксама ў сувязі з павышэннем коштаў і тарыфаў, у тым ліку на камунальныя паслугі», гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра міністэрства.

Апошні раз кошт навучання ў беларускіх ВНУ павялічваўся ў канцы 2011 года: не больш чым на 25%.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках