2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія прызначыць новага амбасадара ў Беларусі

Вялікабрытанія прызначыць новага амбасадара ў Беларусі

Брус Бакнэл зменіць на гэтай пасадзе Размары Томас, якая застанецца ў дыпламатычнай службе.

Бакнэл, як чакаецца, прыступіць да выканання абавязкаў у ліпені 2012 года.

«Я рады магчымасці служыць у якасці амбасадара ў Беларусі, - адзначыў Бакнэл, каментуючы сваё прызначэнне ў Менск. - Беларусі належыць важная роля ў тым, каб дапамагаць ствараць агульную прастору ў Еўропе для распаўсюду міру і росквіту».

Брус Джэймс Бакнёл - кар'ерны дыпламат, які пачаў працаваць у Форын офісе ў 1985 годзе. Яго ранейшыя замежныя прызначэнні ўключаюць камандзіроўкі ў Аман, Мілан і Мадрыд. Ён займаў таксама розныя пасады ў апараце брытанскага МЗС у Лондане. Жанаты, мае двух сыноў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках