Östgruppen заклікае ЕЗ узмацніць ціск на Менск
1- 25.01.2012, 15:53
У сувязі з адхіленнем касацыйнай скаргі Бяляцкага, шведскія праваабаронцы настойліва заклікаюць ўрады Швецыі і ЕЗ узмацніць ціск на беларускі рэжым.
«Беларускі рэжым у чарговы раз прадэманстраваў сваю пагарду да ўсталяваных у свеце міжнародных прававых нормаў. Хоць рашэнне і было чаканым, Сусветная супольнасць павінная рэагаваць на яго», - адзначыў старшыня Östgruppen Марцін Угла.
Па словах шведскага праваабаронца, міністр замежных спраў Карл Більт павінен асудзіць гэтае рашэнне, «шведскі ўрад павінен выклікаць амбасадара Беларусі ў міністэрства і выказаць рашучы пратэст», перадае «Радыё Свабода».
У сваім звароце Марцін Угла адзначыў, што беларускі рэжым сваім несправядлівым прысудам у дачыненні да Бяляцкага захацеў не толькі спыніць дзейнасць аднаго са сваіх апанентаў, але і запалохаць іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і прымусіць іх маўчаць.
«Паколькі Алесь Бяляцкі ў 2006 годзе за сваю праваабарончую дзейнасць быў узнагароджаны шведскім урадам прэстыжнай прэміяй пэраў, Стакгольм нясе асаблівую адказнасць за лёс гэтага чалавека», - перакананы Марцін Угла.