22 траўня 2024, Серада, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «палаткі» падкалоў «дэпутатаў»?

33
Кіраўнік «палаткі» падкалоў «дэпутатаў»?

Пасля паседжання Савета «палаты прадстаўнікоў» у сераду застаецца толькі здагадвацца: жартаваў Уладзімір Андрэйчанка ці казаў сур'ёзна?

- За гэтыя тры гады чацвёртага склікання «дэпутаты» многае зрабілі па развіцці ўзаемаадносінаў з парламентамі іншых дзяржаў. Значна ўмацаваўся аўтарытэт «нацыянальнага сходу» Беларусі на міжнароднай арэне, - сказаў на паседжанні Савета «палаты прадстаўнікоў» яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае БелТА.

На жаль, інфармацыйнае агенцтва не паведамляе, з якой інтанацыяй Уладзімір Андрэйчанка вымавіў гэтыя словы, піша «Салідарнасць».

Таму застаецца толькі здагадвацца: жартаваў кіраўнік «палаты прадстаўнікоў» ці казаў сур'ёзна?

Бо ў гэты ж дзень Парламенцкая асамблея Рады Еўропы заклікала краіны РЕ далучыцца да рэжыму адрасных санкцый супраць Менску. Гэтаму магла б перашкодзіць дэлегацыя беларускіх «парламентарыяў», але Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая не з'яўляецца сябрам арганізацыі.

Прадстаўнікоў «нацыянальнага сходу», што «значна ўмацавалі аўтарытэт на міжнароднай арэне», бачыць у Страсбургу не хочуць.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках