22 траўня 2024, Серада, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школы могуць закрыць з-за моцных маразоў

20

Рашэнне аб часовай адмене заняткаў можа быць прынятае ў некаторых беларускіх школах у сувязі з моцнымі маразамі.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-цэнтры міністэрства адукацыі Беларусі.

«Рэгіёны самастойна вырашаць пытанне аб прыпыненні заняткаў у школах з-за моцных маразоў. Такія рашэнні прымаюцца мясцовымі органамі ўладаў сумесна з кіраўнікамі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і аддзелаў па надзвычайных сітуацыях», - паведамілі ў прэс-цэнтры Мінадукацыі.

Там патлумачылі, што неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я, з-за якіх магчымае прыпыненне навучальнага працэсу, лічацца: ураган, тэмпература атмасфернага паветра мінус 25C і ніжэй, пры хуткасці руху паветра больш за 2 метры ў секунду.

Пры неспрыяльных умовах надвор'я ў першую чаргу будуць адмененыя заняткі ў 1-4 класах. Дашкольным установам у моцныя маразы рэкамендавана не праводзіць прагулак на свежым паветры.

«У рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі адмяняць не будуць. Спецыялісты ведамства сочаць за сітуацыяй і, безумоўна, у выпадку неабходнасці, бацькі вучняў будуць папярэджаныя аб часовым спыненні заняткаў у школах», - падкрэслілі ў прэс-цэнтры міністэрства адукацыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках