Грошай на зарплаты ўжо няма
66- 1.10.2012, 8:28
У Глыбоцкім раёне рабочых пакінулі без сродкаў да існавання.
Зарплату затрымліваюць у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Ужо некалькі гадоў такога не здаралася, звычайна да 1 чысла сельгаспрадпрыемствы выплочвалі сваім работнікам зарплату за мінулы месяц, перадае «Еўрарадыё».
Напрыклад, у ААТ «Канстанцінаў Двор»грошы выдалі толькі жыхарам цэнтральнай вёскі Корабаў, астатнія атрымалі толькі дапамогу на дзяцей і аліменты. Калі атрымаюць зарплату астатнія работнікі, у канторы прадпрыемства дакладна не ведаюць.
Падобная сітуацыя назіраецца і на некаторых іншых сельгаспрадпрыемствах раёна.