9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турму на Акрэсціна зачыняюць на рамонт

20
Турму на Акрэсціна зачыняюць на рамонт

Турма, якая знаходзіцца ў Менску ў 1-м завулку Акрэсціна, зачыніцца 1 кастрычніка. Але не назусім, а на капітальны рамонт.

У самой турме гэтую навіну інтэрнэт-газеце Naviny.by адмовіліся каментаваць. Аднак раней сталічная міліцыя ў адказах праваабаронцам на скаргі пра ўмовы ўтрымання паведамляла, што ўжо «распрацаваны праект рэканструкцыі і мадэрнізацыі будынка цэнтра, а выкананне будаўніча-мантажных работ запланавана на другое паўгоддзе бягучага года».

Па звестках газеты, распрацоўка праекта капрамонту ЦІП была скончаная яшчэ ў снежні 2011 года. Паводле задумы праекціроўшчыкаў, установе пагражае сапраўдны еўрарамонт. Чакаецца, што ў выніку мадэрнізацыі будуць перапланаваны і заменены ўнутранае аздабленне памяшканняў і існуючая прытокава-выцяжная вентыляцыйная сістэма, а таксама аконныя блокі з павелічэннем аконных праёмаў. Будуць перароблены прагулачныя двары. А ў цэлым будаўнічыя работы накіраваны «на паляпшэнне ўмоў утрымання адміністрацыйна арыштаваных і адміністрацыйна затрыманых асоб».

Цалкам магчыма, што праект рэканструкцыі і мадэрнізацыі цэнтра так бы і застаўся праектам, калі б не актыўнасць абуранай грамадскасці, якая выпрабавала ўсе «бонусы» знаходжання ў гэтай сумнай установе.

Звычайныя пастаяльцы турмы ў асобе «хуліганаў, алкаголікаў, дармаедаў» і бамжоў на ўмовы ўтрымання ніколі не наракалі і прэтэнзій не прад'яўлялі. Аднак за мінулыя два гады ізаляцыі ў цэнтры падвергнуліся сотні людзей, не згодных з палітыкай улады - праваабаронцы, апазіцыйныя палітыкі, журналісты, і здарылася тое, чаго праваахоўнікі зусім не чакалі. У розныя інстанцыі пасыпаліся скаргі на ўмовы ўтрымання.

У лістах задаваліся канкрэтныя пытанні, якія тычацца «Правіл унутранага распарадку спецыяльных устаноў і органаў МУС, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту», якія не выконваліся. Затрыманым не выдавалі пасцельную бялізну, спалі людзі на голых дошках на так званай «сцэне», на шпацыр іх не выводзілі і т.п. Правяраючыя з міліцыі, вядома ж, ніякіх істотных парушэнняў не знаходзілі.

Калі ўнутраныя магчымасці былі вычарпаныя, праваабаронцы звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Нядаўна стала вядома, што, напрыклад, індывідуальная скарга намесніка старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціна Стэфановіча камітэтам зарэгістраваная, і пачаліся адпаведныя працэдуры па вывучэнню справы.

Па звестках газеты, на час рамонту «сутачнікі» будуць адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання.

У той жа час МУС вырашыла прывесці ў «чалавечы выгляд» і правілы ўнутранага распарадку спецустаноў. Пастановай за подпісам міністра ўнутраных спраў Ігарам Шуневічам, якая ўступіла ў сілу 25 верасня, унесены змяненні і дапаўненні ў гэты цыркуляр.

У прыватнасці, з гэтага часу ўстаноўлена, што адміністрацыйна арыштаваным і адміністрацыйна затрыманым прадастаўляюцца для індывідуальнага карыстання: спальнае месца і месца для захоўвання сродкаў асабістай гігіены, выдаюцца пасцельныя прыналежнасці і пасцельная бялізна па нормах забеспячэння - матрац ватовы, падушка, паўшарсцяная коўдра, прасціна, навалачка і ручнік . Таксама «сутачнікі» павінны быць забяспечаны сродкамі асабістай гігіены - мыла гаспадарчае і туалетнае, туалетная папера, посуд і сталовыя прыборы - міска, кружка, лыжка. Гэта маёмасць выдаецца бясплатна ў часовае карыстанне на перыяд утрымання ў спецыяльнай установе. Посуд і сталовыя прыборы выдаюцца на час прыёму ежы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках