Курэй, якія задыхнуліся, у Фаніпалі перапрацоўваюць на каўбасы
61- 1.10.2012, 11:36
Масавая гібель птушкі адбылася ў агракамбінаце «Дзяржынскі».
Пра гэта паведамляе чытач UDF.BY.
Як піша аўтар паведамлення, пасля прызначэння 53-гадовага Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання новым дырэктарам «Дзяржынскага» было дадзена ўказанне - выключаць днём сістэмы кандыцыянавання птушнікаў для эканоміі электраэнергіі.
У выніку на мінулым тыдні задыхнуліся да 70 тысяч курэй.
Каб не цярпець страты, тушкі мёртвых курэй перапрацоўваюць ў каўбасы.