У Пінску абрынуўся столь падземнага ціра (Фота)
8- 1.10.2012, 12:53
Будаўнічыя канструкцыі памяшкання знасіліся, у выніку чаго столь абрынуўся на глыбіню тры метры.
Падземны цір быў пабудаваны ў 1986 годзе і размяшчаўся на тэрыторыі ДУА «Гімназія № 1 г. Пінска». 30 верасня каля 12.40 адбылося абвальванне стольнай часткі ціра. Памяшканне не эксплуатавалася з 2001 года, піша odsgomel.org.
Прычынай абвалу стала страта апорнай здольнасці будаўнічых канструкцый.
На шчасце, у навучальнай установе быў выходны, таму ніхто не пацярпеў.