«Крэатыў» ад брэсцкага вінзавода: газета для алкаголікаў
35- 1.10.2012, 14:07
У Брэсце выпускаюць газету для алкаголікаў «Чарка и шкварка».
«Чарка и шкварка» цяпер называецца газета Брэсцкага лікёра-гарэлачнага завода. Раней яна насіла сціплую назву «Газета о нас». Цяпер выданне, якое прапагандуе спіртныя напоі, распаўсюджваецца ўсюды, дзе прадаецца алкаголь. У газеце можна прачытаць жартоўныя артыкулы пра тое, чаму лепш дазволіць алкаголь на працоўным месцы, як алкаголікам здабываць грошы на выпіўку, а таксама каляндар са святамі, якія можна адзначыць, піша «Комсомольская правда».
- Ідэя газеты прыйшла да нас нечакана, - распавядае галоўны рэдактар «ЧиШ» Таццяна Васілюк. - У чэрвені нам прынеслі ўзор украінскай рэкламнай газеты аднаго з піўзаводаў. Мы вырашылі пакрэатывіць і выпусцілі не рэкламнае выданне, а газету для знатакоў алкаголю. Вось ужо пяты выпуск выходзіць у кастрычніку. Газета распаўсюджваецца не толькі ў Брэсце, але і ў Менску. Але гэта не значыць, што мы прапагандуем п'янства. Наш завод выступае за культурнае ўжыванне спіртных напояў, усе артыкулы напісаны менавіта з такім падтэкстам.