Заіка: Нас чакае няўстойлівы абменны курс
14- 1.10.2012, 16:18
Эканаміст Леанід Заіка распавёў, што, на яго думку, азначае для беларускай эканомікі адмоўнае сальда знешняга гандлю за жнівень.
За апошні месяц лета сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус 385,7 млн даляраў, кажуць дадзеныя Белстата.
Дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка лічыць, што адмоўнае сальда можа знізіць трываласць беларускага рубля, піша «Салідарнасць».
- Гэта першы сігнал таго, што нас чакае няўстойлівы абменны курс. Гэта зніжае ступень упэўненасці ў трываласці беларускіх грошай, і падштурхоўвае насельніцтва да абмену рублёў у даляры, - сказаў эксперт. - Уласна, гэта адплата за тое, што хацелі падмануць расейцаў, гандляваць бензінам пад выглядам растваральнікаў. Нейкія кампаніі нажыліся на гэтым, а ў цэлым мы страцілі. І што важна, страцілі сваю эканамічную годнасць.