9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак ад «аўкцыёну смерці» расчараваў арганізатараў

12
Прыбытак ад «аўкцыёну смерці» расчараваў арганізатараў

18 паляўнічых тураў на адстрэл дзікіх жывёл было прададзена ў ходзе аўкцыёну, які прайшоў 28-29 верасня ў Менску ў рамках кірмашу «Паляванне і рыбалоўства. Восень-2012».

Пра гэта БелаПАН паведаміў першы намеснік старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Мікалай Бамбіза.

Паводле яго слоў, паляўнічыя, якія набылі туры, атрымалі права на адстрэл дзікоў, казуль і ласёў. Кошты былі фіксаванымі і вар'іраваліся ад 3 млн. 800 тыс. рублёў да 6 млн. 600 тыс. рублёў. Даражэй за ўсё каштаваў тур на адстрэл лася: яго рогі - паляўнічы трафей, растлумачыў Бамбіза. Паводле яго слоў, танней за ўсё абыйшоўся тур на адстрэл казулі, так як гэта - «маленькая жывёла».

Як адзначыў Бамбіза, у гэтым годзе аўкцыён быў ініцыяваны БТПР упершыню. Яго мэтай было вызначыць, наколькі вялікі ў краіне попыт на адстрэл дзікіх жывёл, а таксама ацаніць даступнасць паляўнічых угоддзяў. Попыт на куплю паляўнічых тураў быў не вельмі высокім, арганізатары разлічвалі на вялікую выручку, адзначыў першы намеснік старшыні БТПР.

Ён не выключае, што пры наяўнасці попыту падобныя аўкцыёны будуць арганізоўвацца і ў будучыні.

Нагадаем, супраць правядзення аўкцыёну рашуча выступіла экалагічная грамадскасць. Напярэдадні яго правядзення 27 верасня беларускія абаронцы дзікай прыроды перадалі ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя петыцыю з больш чым трыма тысячамі подпісаў у падтрымку адмены ініцыятывы БТПР.

«Тое, што павінна адбыцца на аўкцыёне, - гэта публічны гандаль смерцю, - сказала экаабаронца Святлана Ішчанка. - Так, у нас ўзаконеныя квоты на адстрэл жывёл, але хай паляўнічыя выкупляюць ліцэнзіі ў сваіх арганізацыях, хай гэтыя арганізацыі запытваюць за іх той кошт, які лічаць патрэбным. Але рабіць з гандлю смерцю шоў недапушчальна - гэта цынізм».

На глабальнай інтэрнэт-платформе Change.org актывісты збіралі подпісы пад петыцыяй за адмену «аўкцыёну смерці», ініцыяванага БТПР. Аўтары петыцыі Ганна Пячкоўская і Ірына Сіняпкіна называюць аўкцыён «брудным бізнэсам, які пагаршае разбурэнне дзікага асяроддзя пражывання і знікненне рэдкіх відаў жывёл у дзікай прыродзе».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках