Рабаўніку «Беларусбанка» прад'явілі абвінавачванне
3- 15.10.2012, 13:34
Следства прад'явіла абвінавачванне затрыманаму за нападзенне на аддзяленне банка ў Менску.
«Падазронаму ў разбойным нападзенні 10 кастрычніка 2012 года на аддзяленне ААТ «АСБ Беларусбанк» па вул. Шпалернай, Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта па Менску прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт.207 (Разбой, здзейснены з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры)», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у СК.
«У ходзе папярэдняга следства дапытаныя сведкі, прызначаны комплекс экспертных даследаванняў, праведзены ператрус па месцы жыхарства абвінавачанага, накладзены арышт на яго маёмасць.
Частка выкрадзенага канфіскавана. Пры правядзенні працэдуры апазнання, шэраг сведак і пацярпелая з упэўненасцю паказалі на затрыманага», - паведамілі ў СК.
У якасці меры стрымання, для яго абрана заключэнне пад варту, адзначылі ў СК.
Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на ГУУС Менска, на мінулым тыдні па падазрэнні ў нападзенні на аддзяленне банка быў затрыманы грамадзянін Грузіі, які мае часовую рэгістрацыю ў беларускай сталіцы. Было выкрадзена больш за Br 30 млн у эквіваленце.