Лукашэнка вінаваціць у будучай дэвальвацыі... апазіцыю
119
15:33, — Палітыка
Дыктатар запэўнівае, што сітуацыя на валютным рынку ўжо стабілізавалася.
«Наколькі гэта магчыма, я адсочваю сітуацыю на валютным рынку. Мяне, вядома, задавальняе, што там ужо адбыўся пералом пасля гэтых палітычных падзей і дзеянняў нашай так званай апазіцыі, якая запалохвала насельніцтва праз СМІ і Інтэрнэт, спараджаючы нейкія дэвальвацыйныя чаканні. Ужо можна сказаць , тыдзень сітуацыя пераломная, і тры апошніх дня Нацыянальны банк валюту скупляў. Гэта добры сігнал на ўмацаванне беларускага рубля, гэта трэба рабіць», - сказаў Лукашэнка ў ходзе даклада прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, піша «Інтэрфакс».
Кіраўнік таксама сказаў: «Мы бачым, што ўжо і сярод прадпрымальнікаў адбыўся паварот. Яны таксама пачынаюць гандляваць фактычна па курсе Нацыянальнага банка і нават ніжэй».
Паводле яго слоў, «наша нацыянальная валюта павінна быць не залішне трывалай і моцнай, каб экспарт не паваліць, але і штучна ва ўгоду нейкім палітычным момантам нам не трэба яе аслабляць. Таму Нацыянальны банк праводзіць абсалютна правільную палітыку».
У сувязі з гэтым, як сказана ў паведамленні прэс-службы, кіраўнік «даручыў ураду прыняць меры па замацаванню станоўчых тэндэнцый на валютным рынку».
Нагадаем, за апошні тыдзень курс даляра некалькі разоў біў рэкорд, а насельніцтва масава забірае рублёвыя ўклады з банкаў.
Напісаць каментар (119)
Экспарт
Новости партнеров




