Cтан экс-кіраўніка Масада пагоршыўся
91- 17.10.2012, 9:06
Пасля аперацыі ў Беларусі ў Мэірa Дага пачаліся ўскладненні.
Набліжаныя былога кіраўніка ізраільскай выведкі аспрэчваюць словы Лукашэнкі аб тым, што Мэіра Дагана адмовіліся апераваць у ЗША і Швецыі.
Хоць беларускі кіраўнік заявіў у аўторак, 16 кастрычніка, што зробленая беларускімі ўрачамі перасадка печані экс-кіраўніку службы знешняй выведкі «Масад» Мэіру Дагану прайшла паспяхова, ізраільскія СМІ паведамілі аб рэзкім пагаршэнні стану былога галоўнага выведніка Ізраіля, піша newsru.co.il.
Аперацыя па трансплантацыі печані была праведзена каля пяці дзён таму і была прызнана паспяховай. Аднак, як паведамляе газета «Haaretz», пазней у Дагана пачаліся пасляаперацыйныя ўскладненні.
На бягучы момант ён знаходзіцца ў ізаляванай палаце ў беларускім шпіталі (дзе менавіта - не паведамляецца). Яго стан урачы ацэньваюць, як цяжкі, але стабільны. Па словах крыніц у яго асяроддзі, на дадзены момант яшчэ рана казаць, ці прыжылася печань.
Газета «Ісраэль а-Йом» паведамляе, што ў апошнія тыдні ў пошуку рашэння для лячэння Дагана, у якога пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, прымала ўдзел уся палітычная эліта Ізраіля.
Партал ynet публікуе заяву набліжаных экс-кіраўніка «Масада», якія аспрэчваюць заяву Лукашэнкі аб тым, што ў ЗША і Швецыі адмовіліся апераваць Дагана. Па іх словах, да шведскіх урачэй наогул ніякіх зваротаў не было, а ў ЗША Даган не адпавядаў крытэрам для перасадкі печані.