10 чэрвеня 2026, Серада, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея працягвае абараняць дыктатараў

22
Расея працягвае абараняць дыктатараў

Санкцыі ЕЗ супраць іранскага, сірыйскага і беларускага рэжымаў пастаянны прадстаўнік РФ пры ЕЗ назваў недальнабачнымі.

«Хоць сітуацыя ў гэтых трох краінах розная, а па многіх параметрах яны цалкам адрозніваюцца адзін ад аднаго, Еўразвяз абраў, на нашу думку, няправільную, недальнабачную тактыку прымянення санкцыйнага рэжыму», - заявіў «Інтэрфаксу» пастаянны прадстаўнік Расеі пры ЕЗ Уладзімір Чыжоў.

Так ён пракаментаваў прынятыя ў панядзелак Саветам ЕЗ рашэнні пашырыць санкцыі супраць Сірыі і Ірана, а таксама падоўжыць на год дзеянне абмежавальных мер у дачыненні да Лукашэнкі.

Ужываючы такі рычаг уздзеяння, як санкцыі, адзначыў Уладзімір Чыжоў, трэба пралічваць, што будзе, калі яны не спрацуюць, якім павінен быць наступны крок. «Такога стратэгічнага планавання ў нашых калегаў у Еўразвязе, па-мойму, не дастае», - лічыць расейскі пастпрад.

Ён распавёў, што гэтая тэма 14 кастрычніка напярэдадні пасяджэння Савета ЕЗ у тым жа Люксембургу даволі падрабязна абмяркоўвалася на сустрэчы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова з калегамі з 27 краін ЕЗ, і вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Пераканаўчых аргументаў на карысць увядзення дадатковых санкцыяў у дачыненні да Ірана і Сірыі мы не пачулі», - канстатаваў дыпламат.

«Што тычыцца Беларусі, то гэта асаблівы выпадак: там санкцыі былі контрпрадуктыўныя першапачаткова. А цяпер гаворка ішла не аб нарошчванні, а аб падаўжэнні санкцый, што не зусім адно і тое ж», - заўважыў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках