Жыхарам Глыбокага прапаноўваюць «скінуцца» на платы
24- 17.10.2012, 11:53
Да Дня пісьменства вуліцы горада «добраўпарадкавалі» новымі платамі. Цяпер раённыя ўлады прапаноўваюць гараджанам аплаціць 50% ад іх кошту.
Тут жа і цэннік выстаўлены: метр драўлянага плота каштуе 150 тысяч 763 рубля, а бетоннага - 124 тысячы 395 рублёў. Па словах жыхароў Глыбокага, пра тое што за гэта трэба будзе плаціць, ніякай размовы не вялося, перадае «Еўрарадыё».
Сабраныя грошы плануецца выкарыстоўваць для будаўніцтва дзіцячага садка ў новым мікрараёне Бярэзвечча. Цікава, што там ужо запланавана будаўніцтва лядовага палаца, патрэбы збіраць грошы на які ўлады не бачаць.