Мінус 14 інвестдамоў
7- 17.10.2012, 12:54
Менгарвыканкам скасаваў з інвестарамі 14 дамоў за парушэнне тэрмінаў рэалізацыі праектаў.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інвестыцый камітэта эканомікі Менгарвыканкама Мікалай Ахраменка, перадае БелТА.
Інвестыцыйныя дамовы, якія заключаюцца бакамі, падаюць розныя льготы для інвестараў, у сваю чаргу тыя абавязваюцца выконваць тэрміны рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. У выпадку, калі дамоўныя абавязацельствы не выконваюцца, праводзіцца прэтэнзійна-пазоўная работа.
«Стараемся не дапускаць аб'ектаў-даўгабудаў, ужо на самых ранніх этапах рэалізацыі праектаў тэрміны кантралююцца. Калі бачым, што парушэнні набылі незваротны характар, стараемся прыняць меры, каб скасаваць дамоўныя адносіны. Складаней, калі цяжкасці ўзнікаюць на этапе будаўніцтва, тады прымаем штрафныя санкцыі, ёсць права на адмову ад інвестара ў аднабаковым парадку», - адзначыў Мікалай Ахраменка, дадаўшы, што ў выпадку скасавання інвестдамовы Менгарвыканкам усё ж такі прытрымліваецца прынцыпу разысціся мірным шляхам.
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення - начальніка аддзела суправаджэння інвестыцыйных праектаў камітэта будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама Наталлі Юдзіцкай b>, большасць скасаванняў дамоў адбываецца па ініцыятыве інвестараў. Гэта звязана з фінансавымі складанасцямі, якія ўзнікаюць у працэсе працы, змяненнем эканамічнай сітуацыі, прыярытэтаў. «Гарвыканкам ідзе насустрач інвестару, аж да таго, што бярэ на сябе адказнасць за далейшую рэалізацыю праекта, паколькі тэрыторыя будзе забудоўвацца незалежна ад магчымасцей інвестара. Прыкладам таго можа служыць будаўніцтва будынка НАК Беларусі, якое ажыццяўляецца сіламі камунальных прадпрыемстваў», - сказала Наталля Юдзіцкая.
Сярод кампаній, якія спынілі рэалізацыю праектаў у Менску, Дзяржаўны генеральны рэзервовы фонд Амана, кампанія «Ітэра».